У Беларусі прайшоў першы чэмпіянат па брэйкінгу

23 декабря 2018

Галоўная хіп-хоп падзея года. У Беларусі прайшоў першы чэмпіянат па брэйкінгу. Два месяцы за выхад у фінал змагаліся 850 чалавек ад 7 да 35 гадоў у сталіцы і абласных цэнтрах. Чэмпіянат праходзіў у фармаце батлаў - па два ўдзельнікі ў адным спаборніцтве. Настрой стваралі знакамітыя беларускія дыджэі. А суддзямі сталі танцоры сусветнага ўзроўню з Беларусі, Расіі і Латвіі.

Галоўны прыз - паездка на трохдзённы івент Outbreak Europe ў Славакію.