Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікаласа Мадура з Днём незалежнасці

5 июля 2016

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадура і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём незалежнасці.

"Многія гады Венесуэла з'яўляецца стратэгічным партнёрам Беларусі ў лацінаамерыканскім рэгіёне. Гэта пацвярджаецца цесным супрацоўніцтвам абедзвюх дзяржаў у розных сферах. Спадзяюся, што нашы сумесныя намаганні па развіцці палітычных, эканамічных і культурных сувязяў будуць мець значны вынік і садзейнічаць далейшаму паглыбленню ўзаемадзеяння на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.