Мікіта Лабастаў стаў чэмпіёнам свету ў суперспрынце сярод юніёраў

23 августа 2019

Увага спартыўных балельшчыкаў прыкавана і да беларускіх Раўбіч. Планетарны форум па летнім біятлоне стартаваў сёння, і да гэтага моманту ў скарбонцы нашай зборнай ужо ёсць адзін медаль вышэйшай спробы. Мікіта Лабастаў стаў чэмпіёнам свету ў суперспрынце сярод юніёраў. Гэтымі хвілінамі пачынаецца фінал у мужчынскім суперспрынце. Нашу краіну тут прадстаўляюць  Антон Смольскі, Віктар Крыўко, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Максім Варабей. Прамую трансляцыю гонкі вядзе "Беларусь 5". Адразу пасля мужчын у аналагічнай дысцыпліне выступяць жанчыны.