Штучныя скалы і ўцёсы ў звычайнай спартзале

23 февраля 2017

У другой школе Гарадка адкрыўся скаладром - адзін з найбуйнейшых у Беларусі. У глыбінцы даўно працуе турыстычны гурток. А са з'яўленнем новага спартыўнага аб'екта ахвочых заваяваць свой Эверэст стала больш адразу на некалькі дзясяткаў чалавек. Шырыня скаладрома - 12 метраў, вышыня - 6 метраў. Па функцыянале ён уваходзіць у пяцёрку найлепшых скаладромаў краіны. Скальны стэнд складаецца з пяці маршрутаў, і адначасова ў парах тут могуць працаваць 10 чалавек.

Віталь Модэль, дырэктар фірмы-вытворцы: "90 квадратных метраў гэтая скальная сценка з маршрутамі рознай ступені складанасці. Маршруты прызначаныя і для дзяцей з 6 гадоў, і для фізкультурнікаў, і для спартсменаў".

Акрамя скаладрома ў зале абсталявалі дзве трасы для турысцка-прыкладнага мнагаборства. Хутка з'явяцца новыя вертыкальныя перашкоды. У школе пачне функцыянаваць паўнацэнны экстрым-цэнтр, дзе будуць не толькі трэніравацца спартсмены, але платныя групы аматараў.