9 Мая святочны канцэрт па традыцыі прайшоў на плошчы Перамогі

10 мая 2020
Фінальным акордам урачыстасцей з нагоды 9 Мая стаў святочны канцэрт. Па традыцыі ён прайшоў на плошчы Перамогі - сімвале патрыятызму і самаахвярнасці беларускага народа. Прамую трансляцыю гала-канцэрта "У славу агульнай Перамогі" вёў тэлеканал "Беларусь 1". Святочную праграму завяршыў феерверк. Падрабязнасці  ў Іны Пілевіч.

Песні вайны пад адкрытым небам. "Севастопальскі вальс", "Сыны ідуць у бой", "Памяць сэрца". У мінулым гэтыя кампазіцыі дарылі веру ў светлую будучыню, а сёння нагадваюць аб подзвігах нашых продкаў. Душэўныя, кранальныя творы напярэдадні гучалі ў самым сэрцы сталіцы, ля Вечнага агню,  пад заслону ўрачыстасцей з нагоды Дня Перамогі. 

Праграма святочнага канцэрта прысвечана гарадам-героям і адзінай крэпасці з такім званнем - Брэсцкай. Гучаць кампазіцыі аб подзвігах Ленінграда, Кіева, Масквы, Мінска. І такая канцэпцыя як ніколі сугучная з месцам правядзення праекта. На плошчы Перамогі ўсталяваны пастаменты з капсуламі з зямлёй з 12 гарадоў, удастоеных вышэйшай ступені адзнакі. 

Плошча Перамогі сустрэла свята абноўленай. Помнік літаральна нядаўна адкрыўся пасля аднаўленчых работ. 

Партэр прама на плошчы. Спецыяльна да свята сімвал памяці і смутку пышна ўпрыгожылі. Ля манумента ўсталявалі панарамны экран, на якім дэманстравалася ваенная хроніка. Кадры аб тым, як прымалі ўдар, не здаваліся і не пакарыліся разам беларусы, рускія, украінцы і шматлікія народы.

Па традыцыі завяршала святочнае дзейства легендарная песня "Дзень Перамогі", якая стала сапраўдным сімвалам 9 Мая. І на апошніх нотах вядомай кампазіцыі неба над Мінскам упрыгожыў феерверк. Святочныя залпы ў памяць аб нашай перамозе, адной на ўсіх, якая дасталася цаной жыцця кожнага трэцяга беларуса.