Кацярына Карстэн не змагла прабіцца ў фінал заезду адзіночак

12 августа 2016

Навіна з алімпійскага вяслярнага канала таксама не аптымістычная для беларусаў: Кацярына Карстэн, нягледзячы на ўсе намаганні, не змагла прабіцца ў фінал заезду адзіночак.

У сваім паўфінале беларуска фінішавала толькі з 5-м часам. Зараз Кацярыне трэба будзе выступіць у фінале В, дзе яна будзе ваяваць за месцы з 7 па 12. Надзеі на медаль застаюцца ў Станіслава Шчарбачэні - ён здолеў кваліфікавацца ў фінал заезду адзіночак сярод мужчын. Вырашальныя спаборніцтвы ў гэтым відзе праграмы пройдуць заўтра, у заключны дзень спаборніцтваў у акадэмічным веславанні. Старт запланаваны на 16:32 па беларускім часе. Мужчынская чацвёрка двухлопасцевая ў складзе Вадзіма Ляліна, Дзяніса Мігаля, Ігара Пашэвіча і Мікалая Шарлапа на Алімпійскіх гульнях заняла 9 месца.