За бронзавыя ўзнагароды Каляднага турніру пазмагаюцца каманды Славакіі і Швецыі

6 января 2016

Галоўная інтрыга трэцяга дня Каляднага турніру па хакеі на прыз Прэзідэнта Беларусі вырашылася. За бронзавыя ўзнагароды пазмагаюцца каманды Славакіі і Швецыі.

Роўную гульню маглі назіраць балельшчыкі на малой арэне - Швецыя сустракалася з Германіяй. Вынік паядынку - 6:5. Матч турнірнага значэння не меў. Па асабістых сустрэчах у плэй-оф выходзілі шведы. Затое на вялікай арэне за выхад у наступную стадыю змагаліся Славакія і Швейцарыя. Славацкая дружына атрымала ўпэўненую перамогу - 11:4. Міраслаў Шатан аформіў хет-трык, і гэта выніковасць выводзіць яго на першае месца ў спісе бамбардзіраў турніру.

Прама зараз на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" змагаюцца каманды, якія ўжо забраніравалі сабе месцы ў фінале цяперашніх спаборніцтваў: фіны і беларусы. На вялікай пляцоўцы каманда Прэзідэнта прымае хакеістаў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. На малой арэне шасціразовы бронзавы прызёр Каляднага турніру - Фінляндыя - сустракаецца з камандай Расіі.