Упершыню на беларускай сцэне выступяць артысты "Астана Балет"

13 июня 2017

Гастролі аднаго з вядучых тэатраў Казахстана ў Мінску праходзяць у рамках фестывалю "Балетнае лета ў Вялікім". Форум ужо чацвёрты раз збірае знакамітых майстроў сцэны з усяго свету. Балет паводле песень Эдзіт Піяф, аднаактовыя пастаноўкі, танцавальныя праграмы з рэпертуарнымі нумарамі. У Мінск трупа з 50-ці артыстаў прыбыла напярэдадні і адразу адправілася на рэпетыцыю ў Вялікі. Ужо сёння балетныя танцоўшчыкі прапануюць публіцы харэаграфію пад казахскую народную музыку ў апрацоўцы сучасных кампазітараў.

Усяго ў найбліжэйшыя тры дні пакажуць шэсць спектакляў. Завершыцца харэаграфічны марафон нядзельным гала-канцэртам з удзелам зорак сусветнага балета.