Ганна Гуськова выйгравае серабро этапа Кубка свету ў Лэйк-Плэсідзе

20 января 2018

У барацьбе за Малы хрустальны глобус! Ганна Гуськова выйгравае серабро этапа Кубка свету ў Лэйк-Плэсідзе і вяртае сабе лідарства ў агульным заліку ў лыжнай акрабатыцы. Каму дастанецца ў выніку трафей, вырашыцца ў супрацьстаянні беларускі і кітаянкі Ксю Ментаа сёння ноччу. Перад заключным этапам Гуськова апярэджвае сваю саперніцу ўсяго на 6 балаў. Нагадаем, гэты медаль для Ганны (у цяперашнім розыгрышы Кубка свету) стаў другім На старце сезона ў кітайскім Сакрэт-Гардэне Гуськова выйграла золата. Тэарэтычныя шанцы на глобус застаюцца і ў нашых мужчын. Трэцім у агульным заліку пакуль ідзе алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір. У гэтым сезоне ён тройчы паднімаўся на п'едэстал пашаны ў Маскве ўзяў золата, двойчы ў Кітаі і ЗША станавіўся бронзавым прызёрам. Чацвёртая пазіцыя заліку - у Максіма Гусціка.

У ноч з суботы на нядзелю па беларускім часе фрысталісты правядуць заключны этап сезона, тут жа ў Лэйк-Плэсідзе. Гэта стане кантрольнай праверкай сіл перад Алімпійскімі гульнямі.