Завяршаецца дыпламатычная місія пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі

7 августа 2019

Беларусь гатова актыўней развіваць адносіны з Вялікабрытаніяй. Такі важны акцэнт Прэзідэнт зрабіў на сустрэчы з паслом гэтай краіны.  

Тры з паловай гады  Фіёна Гіб прадстаўляла  ў Беларусі інтарэсы афіцыйнага Лондана. Але яе дыпламатычная місія завяршаецца. Гэта прычына  для таго, каб акінуць поглядам міждзяржаўныя адносіны.  У апошнія гады - гэта супала і з працай спадарыні Гіб у Мінску - кантакты з Лонданам ажывіліся. Актывізаваліся адносіны ў палітычнай сферы. Пачаліся візіты афіцыйных асоб - ад прадстаўнікоў каралеўскай сям'і да дзяржміністра па гандлёвай палітыцы, які быў у нас у чэрвені. З візітамі ў Брытаніі пабывалі кіраўнікі нашага МЗС і ўрада. 

Беларуска-брытанскі гандаль паказвае нядрэнную дынаміку. Апошнія некалькі гадоў Вялікабрытанія ў тройцы краін, куды мы больш за ўсё пастаўляем нашу прадукцыю. Павялічваецца і прыток інвестыцый з гэтай краіны. Інтарэс  Лондана да Мінска расце. Ёсць жаданне дыверсіфікаваць эканамічныя сувязі. Ацанілі брытанцы і  ролю Беларусі па наладжванні дыялогу ў рэгіёне, ды і на фоне Брэксіту перад туманным Альбіёнам стаяць  новыя знешнепалітычныя задачы. 

Як раз зараз у Брытаніі сфарміравана новы ўрад на чале з прэм'ерам Джонсанам. Прэзідэнт Беларусі заклікаў не марнаваць часу і вызначацца  з новымі кірункамі супрацоўніцтва для Мінска і Лондана. У сваю чаргу Фіёна Гіб заклікае ўлічваць важную геапалітычную ролю Беларусі в кантынентальнай Еўропе.

Фіёна Гіб плануе прадоўжыць сваю кар'еру ў Лондане ў МЗС Вялікабрытаніі. Яна падкрэсліла, што супрацоўніцтва з Беларуссю развіваецца пазітыўна, ёсць і вялікі патэнцыял на будучыню. На памяць аб працы ў нашай краіне яна павязе кнігі, лён і карціны. І, вядома, эксклюзіўны шакалад - падарунак ад Кіраўніка дзяржавы.