МУС: У Беларусь у рамках бязвізавага рэжыму штодня прыязджае паўтары тысячы турыстаў

12 января 2018

Паўтары тысячы гасцей за дзень. Паводле звестак МУС, менавіта такая колькасць турыстаў штодня прыязджае ў Беларусь у рамках бязвізавага рэжыму. Такая адкрытасць ужо прыносіць прыбытак. Але прыярытэтнымі застаюцца пытанні бяспекі. Амаль за год дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусі зафіксавана пяцьсот парушальнікаў. Гэта нямнога, гавораць праваахоўнікі. Парушэнні ў асноўным датычыліся затрымкі турыстаў больш як на пяць дзён. Аднак былі і тыя, хто за гэты час паспяваў наведаць і краіну-суседку - Расію, што ў бязвізавым рэжыме рабіць забаронена.

Аляксей Бягун, начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі: 

"Неўзабаве перамовы з кампетэнтнымі органамі Расійскай Федэрацыі будуць працягнутыя. Чарговы раўнд перамоў павінен адбыцца на тэрыторыі нашай дзяржавы. І я думаю, зараз мы сфарміруем да канца перагаворную пазіцыю і запросім расійскіх калег на чарговы раўнд перамоў. Я думаю, што ён будзе апошні. Праз пэўныя акалічнасці. Расійскі бок настойвае на тым, каб пагадненне аб узаемным прызнанні віз і дазваленчых дакументаў пачало ўжывацца ў першым квартале бягучага года з прычыны ЧС па футболе".