Аляксандр Лукашэнка высаджвае яблыневы сад з 411 дрэў на малой радзіме

20 апреля 2024

Традыцыя, якая аб'яднала мільёны беларусаў. У краіне сёння праходзіць рэспубліканскі суботнік. Навесці парадак пасля зімы і добраўпарадкаваць сваю зямлю, дзе брэнд - чысціня, з самай раніцы выйшлі ў кожным кутку Беларусі. Ад малых населеных пунктаў да вялікіх гарадоў.

У суботніку заўсёды прымае ўдзел і наш Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка сёння працуе на малой радзіме. Там высаджваюць яблыневы сад з 411 дрэў пяці гатункаў. Гэта плён айчыннай селекцыі: "беларускае салодкае", "сябрына", "каваленкаўскае", "цукерачнае". А таксама "рэдфры" - летні гатунак, які прыйшоў у Беларусь з ЗША. Загадзя ўжо было пасаджана 186 дрэў, фронт прац на сёння - яшчэ 225.

У кіраўніка дзяржавы асаблівае цёплае стаўленне да сваёй малой радзімы. Напрыклад, на суботніку ў 2018 годзе Аляксандр Лукашэнка з трыма сынамі працаваў на добраўпарадкаванні "Трафімавай крыніцы" каля аграгарадка Александрыя. Зараз гэтае месца стала папулярным не толькі сярод мясцовых жыхароў, але і турыстаў.

А ў 2021-м Прэзідэнт займаўся азеляненнем тэрыторыі вакол пляцоўкі, дзе штогод на Купалле праводзіцца ўпадабаны гасцямі з розных краін фестываль "Александрыя збірае сяброў".