Мінск узначаліў рэйтынг самых папулярных гарадоў СНД для восеньскіх падарожжаў

17 сентября 2018

Такую інфармацыю апублікавала аналітычнае агенцтва "Турстат". У першую дзясятку рэйтынгу таксама ўвайшлі Астана, Баку, Ерэван, Ташкент і іншыя. У сярэднім турысты выдаткоўваюць на восеньскія туры ў гарады СНД ад 30 да 80 долараў за суткі на пражыванне і харчаванне. Самыя недарагія туры выбіраюць у Кыргызстан і Узбекістан, на шопінг едуць у Астану і Баку.