Выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі пройдуць у лістападзе

17 мая 2019

Пры гэтым усе перадвыбарныя мерапрыемствы, прадугледжаныя законам, стартуюць ужо ў жніўні. Наконт таго, як разумна арганізаваць кампанію, гавораць сёння на нарадзе ў Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што парламенцкая гонка - 2019 павінна прайсці сумленна і справядліва. І шмат у чым гэтыя выбары - сур'ёзны іспыт для дзеючай улады на мясцовым узроўні: выбаршчыкам неабходна даць падрабязную інфармацыю аб дэпутатах, сфарміраваць выбарчыя камісіі і забяспечыць адкрытае і празрыстае галасаванне.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, дэпутацкі корпус павінен быць сфарміраваны з прафесіяналаў і спецыялістаў  з розных сфер: прамыслоўцы, юрысты, навуковыя работнікі, прадпрымальнікі і грамадскія дзеячы. Адна з асаблівасцяў будучай кампаніі - актыўны ўдзел маладога пакалення. Так, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі  будзе прапаноўваць і сваіх кандыдатаў  на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Дарэчы, балатавацца ў парламент можна  з 21 года.

Адзначым, склад дэпутатаў у ніжнюю палату Нацыянальнага сходу - 110 чалавек. Грамадзянін можа вылучацца кандыдатам толькі па адной выбарчай акрузе. Пры гэтым ва ўсіх сушукальнікаў на дэпутацкі мандат абсалютна роўныя магчымасці пры вядзенні агітацыі. Галоўная ўмова для вылучэнцаў - заручыцца падтрымкай мінімум тысячы выбаршчыкаў.