У берлінскім тэракце падазраецца выхадзец з Туніса Аніс Амры

23 декабря 2016

Новыя падрабязнасці берлінскага тэракта. Стала вядома, што падазроны - выхадзец з Туніса Аніс Амры - патрапіў у аб'ектывы відэакамер праз некалькі гадзін пасля трагедыі. Кадры, на якіх ён пакідае мячэць у самым цэнтры Берліна, распаўсюдзіла адна з нямецкіх радыёстанцый. У малельным доме прайшлі вобыскі. Адзначым, раней на дзвярах грузавіка, які пратараніў людзей,  знайшлі адбіткі пальцаў Амры, у кабіне - плямы яго крыві.  Дзе зараз падазроны, па-ранейшаму невядома. Яго аб’явілі ў вышук па ўсёй Еўропе. За дапамогу ў пайманні злачынца прызначаная ўзнагарода на 100 000 еўра. Нагадаем,  грузавік пратараніў людзей у панядзелак на святочным кірмашы ў цэнтры Берліна. Загінулі 12 чалавек, каля 50 шпіталяваныя. Адказнасць за атаку ўзяла на сябе групоўка  "Ісламская дзяржава".