Выбары Прэзідэнта ў Беларусі адбыліся. Актуальнымі данымі ЦВК падзеліцца на прэс-канферэнцыі ў 9 раніцы

10 августа 2020
Краіна зрабіла свой выбар. 9 жніўня ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары.

 На пасаду Кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі 5 кандыдатаў, у тым ліку і дзеючы. Паводле інфармацыі ЦВК, яўка па краіне склала 84,05 %. Актуальнымі данымі, як размеркаваліся галасы выбаршчыкаў, кіраўніцтва Цэнтрвыбаркама падзеліцца на прэс-канферэнцыі ўжо ў 9 раніцы.

Пакуль, нагадаем даныя ад афіцыйнага экзітполу. Яго праводзіла моладзевая лабараторыя сацыяльных даследаванняў пры Беларускім камітэце моладзевых арганізацый па заказе МТРК "Мір". Большасць галасоў - у Аляксандра Лукашэнкі - 79,7 %.
  • Святлана Ціханоўская набрала 6,8 % 
  • Ганна Канапацкая - 2,3 
  • Андрэй Дзмітрыеў - 1,1 
  • Сяргей Чэрачань - 0,9 
  • Супраць усіх кандыдатаў выказаліся 9,2 %  выбаршчыкаў
.


Тэгі:

#Выборы 2020