Нарада ў Прэзідэнта па развіцці свабодных эканамічных зон

27 декабря 2016

Умовы для беларускіх свабодных эканамічных зон на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза трэба зрабіць як мінімум раўнацэннымі. Гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях развіцця СЭЗ.

З 1 студзеня ўмовы працы рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон істотна мяняюцца. Прынятыя ў рамках ЕАЭС дакументы адмяняюць некаторыя мытныя льготы. У гэтай сувязі ўрад падрыхтаваў праект указа, дзе адлюстраваныя прапановы па павышэнні інвестпрывабнасці СЭЗ і стымуляванні актыўнасці рэзідэнтаў. Сярод іх - вызваленне ад арэнднай платы за зямельныя ўчасткі да канца 2019 года, зніжэнне парогу аб'ёму інвестыцый пры рэгістрацыі ў СЭЗ з аднаго да паўмільёна еўра і пашырэнне межаў СЭЗ "Брэст", "Віцебск" і "Гроднаінвест". Цяперашнюю аддачу ад працы СЭЗ у Беларусі Кіраўнік дзяржавы назваў недастатковай.

Сёння ў Беларусі дзейнічаюць шэсць свабодных эканамічных зон. Рэзідэнты - амаль паўтысячы арганізацый, у якіх працуюць 124 тысячы чалавек. Гэта 4,3 працэнта ад колькасці занятых у эканоміцы краіны. Тэмп росту выпуску прамысловай прадукцыі ў СЭЗ значна перавышае сярэднерэспубліканскі ўзровень. За 9 месяцаў года аб'ём вытворчасці склаў больш чым сем з паловай мільярдаў рублёў, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 24 працэнты.

Вынікі нарады ў Палацы Незалежнасці ў наступных выпусках.