Флешмоб "Кветкі Вялікай Перамогі"

9 мая 2015

Флешмоб "Кветкі Вялікай Перамогі" правялі актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў Магілёве. Студэнты і навучэнцы сабралі з паветраных шароў сімвал самага важнага для кожнага беларуса свята - Дня Перамогі. Стужачка ў колер беларускага флага і яблыневая кветка. Месцам для святочнай акцыі стала гарадская плошча Зорак - самая шматлюдная ў Магілёве.