Паўсотні дэлегатаў БРСМ усклалі кветкі да манумента Перамогі

30 мая 2018

Прайшла традыцыйная патрыятычная акцыя БРСМ, з якой пачынаюцца ўсе з'езды арганізацыі, - "Мы памятаем і ганарымся!". Паўсотні дэлегатаў усклалі кветкі да манумента Перамогі ў цэнтры сталіцы ў знак памяці і павагі да савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай.