У Рызе мінскае "Дынама" выйграла ў латвійскіх аднаклубнікаў

21 января 2018

Першая перамога ў гісторыі зімовай класікі для мінскага "Дынама". Матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ "зубры" правялі ў Рызе супраць латвійскіх аднаклубнікаў на адкрытым паветры. Такія гульні прынята зваць "зімовай класікай," і ў Кантынентальнай лізе падобная сустрэча праводзілася ўсяго другі раз за 10 гадоў. У сярэдзіне другога перыяду наша "Дынама" саступала 0:2. Зрэшты, да завяршэння мінчане змянілі становішча - вызначыліся Фантэйн і Осіпаў, а перамогу беларусам у канцоўцы матча прынёс Скілі.

Самыя яркія моманты матча на адкрытым паветры паміж дынамаўцамі Рыгі і Мінска глядзіце заўтра ў "Галоўным эфіры".