Са святам Першамая суайчыннікаў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі

1 мая 2014
Першамай, які ўвайшоў у наша жыццё больш за стагоддзе таму, стаў сімвалам сацыяльнай справядлівасці і глыбокай пашаны да працоўнага чалавека. У гэты дзень мы выказваем шчырую ўдзячнасць ветэранам працы, чыімі рукамі ствараўся нацыянальны набытак Рэспублікі Беларусь, і ўшаноўваем маладую змену працаўнікоў, якія прымнажаюць гэтае багацце, умацоўваюць славутыя традыцыі нашых продкаў, - гаворыцца ў віншаванні Кіраўніка дзяржавы.