Віншаванне Прэзідэнта з Днём Дзяржаўнага герба і флага Беларусі

10 мая 2020
Беларусь адзначае Дзень Дзяржаўнага герба і флага. Са святам суайчыннікаў павіншаваў Прэзідэнт  Аляксандр Лукашэнка.

"Беларускі народ прайшоў складаны шматвяковы шлях да незалежнасці, неад'емнай часткай якой з'яўляюцца герб і флаг. Нараўне з гімнам  гэтыя найважнейшыя нацыянальныя сімвалы спрыяюць кансалідацыі грамадства, захаванню пераемнасці пакаленняў, натхняюць нас на новыя здзяйсненні на карысць айчыны. Перакананы, што толькі разам мы зможам паспяхова адказваць на ўсе выклікі часу, эфектыўна развіваць эканоміку, умацоўваць і абараняць суверэнітэт і бяспеку Беларусі. Хай гэта свята стане для кожнага беларуса ўвасабленнем нашых агульных перамог і дасягненняў, надасць упэўненасці ў заўтрашнім дні", - гаворыцца ў віншаванні.