Максім Мірны і Марцін Маткоўскі завяршылі барацьбу ў парным разрадзе Уімблдона

11 июля 2017

У чвэрцьфінальным паядынку беларус і паляк сустракаліся з 16-м дуэтам турніру - аўстрыйцам Оліверам Марахам і харватам Матэ Павічам і пацярпелі паражэнне ў трох сэтах 5:7, 2:6, 2:6. Зараз Мірны зможа поўнасцю засяродзіцца на выступленні ў міксце, дзе яго напарніцай стала Кацярына Макарава. У гэтыя хвіліны працягваюць барацьбу за паўфінал яшчэ адзін беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Падліпнік-Кастылья. Іх сапернікі - харваты Нікала Мекціч і Франка Скугар.