Прэзідэнт азнаёміўся з ходам будаўніцтва мінскага аквапарка

26 июля 2013

Сталічны аквапарк прыме першых гасцей ужо ў маі будучага года. Пра гэта было заяўлена сёння падчас наведвання гэтага аб'екта Прэзідэнтам Беларусі. Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад аб ходзе будаўніча-мантажных работ, асаблівасцях будынка, агледзеў яго залы. Аквапарк з сумежнымі тэрыторыямі займае 38 гектараў. Ён будзе мець 11 басейнаў і столькі ж водных горак, самая вялікая з якіх даўжынёй 212 метраў. Зрэшты, размова сёння ішла не толькі пра аквапарк. Абмяркоўваліся пытанні будаўніцтва і рэканструкцыі цэлага шэрагу сацыяльна значных аб'ектаў Мінска.