На кожны дзень масленічнага тыдня свой рытуал

24 февраля 2020
Сёння пачалася Масленіца. Гэта славянскае народнае свята ў гонар надыходу вясны. Традыцыя праводзінаў зімы з'явілася яшчэ ў язычніцкія часы і шырока захавалася ў нашы дні. Урачыстасці доўжацца тыдзень. Яго дзеляць на дзве часткі - вузкую (з панядзелка па сераду) і шырокую (з чацвярга да нядзелі)  Масленіцу. Гэты тыдзень заўсёды быў, што называецца, святам жывата. Галоўная страва на стале - бліны, бо яны сімвалізуюць сабой сонца, якога так  не хапае зімой. Таксама ў меню  варэнікі, сыр, малако, мёд.

Масленіца славіцца сваім шырокім разгулам. І пры гэтым у свята ёсць уласны распарадак. На кожны дзень тыдня  свой рытуал.

Так, на панядзелак выпадае сустрэча Масленіцы. Прынята ўзводзіць снежныя гарадкі, ствараць саламянае пудзіла, выпякаць бліны. 

Аўторак лічыцца днём забаў. Гэта момант пачатку народных гулянняў, выступленняў скамарохаў і вулічных тэатраў, катання на тройках.

Трэці дзень тыдня вядомы цешчынымі блінамі. Па традыцыі, гаспадыні запрашаюць у госці сваіх зяцёў і частуюць іх.

У чацвер жа  сапраўдны разгул. Мужчыны звычайна мераюцца сілай у знакамітых кулачных баях, скачуць цераз вогнішча і праводзяць штурм снежнага гарадка.

У пятніцу цешчы адпраўляюцца ў госці да зяцёў. А бліны, у сваю чаргу, ужо пячэ дачка.

У суботу "Залвіцыны вячоркі" - чарга нявесткі прымаць у сябе ў гасцях радню. 

І, нарэшце, кульмінацыя свята - праводзіны Масленіцы. У фінальны дзень урачыстасці прынята спальваць пудзіла зімы.

Беларусы ўжо рыхтуюцца развітацца з анамальнай зімой і вітаць новы сезон. Па ўсёй краіне запланаваны тэматычныя мерапрыемствы, народныя гулянні і маляўнічыя кірмашы.