Інвестыцыі, сумесныя праекты і рост тавараабароту

13 мая 2014
У Мінску прайшло пасяджэнне беларуска-чэшскай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў галінах энергетыкі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту. Па выніках сустрэчы быў падпісаны сумесны пратакол. Тавараабарот паміж Беларуссю і Чэхіяй дасягае шасцісот мільёнаў долараў. Прычым у першым квартале 2014 наш экспарт у гэтую краіну вырас амаль напалову.


Зараз Беларусь і Чэхія распрацоўваюць каля 15 сумесных праектаў у сферы энергетыкі. Чэшскія кампаніі ўдзельнічаюць у мадэрнізацыі рухомага саставу Беларускай чыгункі. Абмяркоўваецца магчымасць сумеснай вытворчасці станкоў і абсталявання. Усяго летась у нашу эканоміку паступіла больш за шэсцьдзесят мільёнаў долараў чэшскіх інвестыцый.