Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з губернатарам Ніжагародскай вобласці

2 апреля 2013

Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці, кааперацыя і аб'яднанне намаганняў - гэта шлях да прагрэсу, а  разрыў сувязяў вядзе да заняпаду. За апошнія тры гады аб'ёмы тавараабароту падвоіліся. У 2005 лідар расійскага рэгіёну і Кіраўнік беларускай дзяржавы паставілі задачу дасягнуць мільярда долараў, і, на іх думку, пры захаванні такіх тэмпаў у найбліжэйшы год-два мэта  будзе дасягнутая.