Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з рабочай паездкай у Магілёўскай вобласці

24 мая 2013

Кіраўнік дзяржавы наведвае Клічаўскі раён. У саўгасе Добраахвотнік Аляксандра Лукашэнку праінфармавалі пра ход вясновых палявых работ і рэалізацыю на базе гэтай гаспадаркі пілотнага праекта. Ён заснаваны на выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у земляробстве. Аляксандру Лукашэнку паказалі спадарожнікавую навігацыйную сістэму, якая кантралюе працу тэхнікі. Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на забяспечанасць гаспадарак сельгастэхнікай і нагадаў пра задачу разгрузіць складавыя запасы. Наступнай тэмай гутаркі стала жывёлагадоўля. Аляксандр  Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс Дуброва, дзе яго праінфармавалі пра стварэнне малакаперапрацоўчых гаспадарак у рэгіёнах. Падрабязнасці - у нашым вячэрнім выпуску.