На тыдні ў Беларусі з візітам была парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Саюз М'янма

24 мая 2015

Падчас сустрэчы са старшынёй Палаты нацыянальнасцяў Саюзнага сходу М'янмы Хін Аўнг М’інтам Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатовая і далей развіваць супрацоўніцтва па ўсіх кірунках: ад сістэмы адукацыі да сельскай гаспадаркі і мадэрнізацыі прамысловасці. Паводле слоў Прэзідэнта, неабходна вылучыць 3-5 ключавых кірункаў. Напрыклад, сельская гаспадарка і пастаўкі беларускай тэхнікі ў М'янму, а таксама сферы адукацыі і турызму. Больш за тое, у М'янме створаны камітэт па супрацоўніцтве з Беларуссю.