Больш за тры з паловай тысячы гектараў у Мінскай вобласці прывялі ў парадак

3 августа 2015

Знеслі больш як 600 старых будынкаў, якія не эксплуатуюцца, а землі пачалі выкарыстоўваць у гаспадарчых мэтах. Добраўпарадкаванне закранула тэрыторыі Мядзельскага, Вілейскага, Лагойскага, Стаўбцоўскага і іншых раёнаў вобласці. Акрамя гэтага, пераразмеркавалі больш за 11 000 гектараў, з іх дзве з паловай тысячы аддалі пад фермерскія гаспадаркі. Найбольшую колькасць парушэнняў зафіксавалі ў Салігорскім, Мінскім, Слуцкім і Пухавіцкім раёнах.