Пад Магілёвам знайшлі рэшткі панскай сядзібы сярэдзіны 19 стагоддзя

30 июля 2016

Пасля ўрагану і вялікага дажджу на лясным схіле ў вёсцы Палыкавічы паказаўся падмурак старадаўняй сядзібы. Зараз археолагі з Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова і іх памочнікі - школьнікі - праводзяць першасны агляд.

Не выключана, тут маглі знаходзіць сталовае серабро і іншыя каштоўнасці. Таму што і цяперашнія знаходкі сведчаць, панская сядзіба была багатай. Стацыянарныя раскопкі археолагамі пачнуцца пазней, пасля расчысткі тэрыторыі.