На тыдні Кіраўнік дзяржавы прымаў архібіскупа Клаўдзіа Гуджэроці

9 июня 2013

На гэты раз размова ішла наконт развіцця адносін у заходнім кірунку. На тыдні Кіраўнік дзяржавы прымаў у Мінску Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдзіа Гуджэроці. Акрамя адносін нашай краіны са Святым Прастолам (нагадаем, у мінулым адбыўся шэраг знакавых сустрэч як у Мінску, так і ў Ватыкане), Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў падтрымку ў наладжванні адносін з Еўрапейскім саюзам.