Улады Францыі актыўна рыхтуюцца да гарачых выхадных

7 декабря 2018

У суботу "жоўтыя камізэлькі" плануюць чарговыя акцыі пратэсту. Вуліцы Парыжа разам з дзевяноста тысячамі паліцэйскіх будуць патруляваць салдаты. А сёння ў сталіцу абяцаюць увесці ваенную тэхніку. Апошні раз такія меры бяспекі ўлады прымянялі ў 2005 годзе, калі супраць вартавых парадку выступіла моладзь з бедных раёнаў Парыжа. Тады ў сутыкненнях загінулі два чалавекі. Прэм'ер-міністр Эдуар Філіп заявіў, што зараз на такі крок урад падштурхнулі самі маніфестанты, якія, паводле яго меркавання, забылі, што такое мірны пратэст.