Пра Перамогу, пра памяць і тое, што сёння адбываецца ў свеце! Прэзідэнт прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды 9 Мая

7 мая 2024

Сёння ў Мінску афіцыйна стартавалі ўрачыстасці з нагоды Дня Перамогі. Гэта свята, якое вось ужо 79 гадоў запар нагадвае пра важны момант у нашай гісторыі і паважае гераічны подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў.

Напярэдадні 9 Мая ў Палацы Рэспублікі прайшоў урачысты сход. Удзел у ім прыняў і наш Прэзідэнт. Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Лукашэнка скажа, што для беларусаў праўда і памяць аб вайне - мацнейшая за час. І сёння на ўсе спробы застрашвання Мінск адказвае паслядоўнай міратворчай пазіцыяй і палітыкай стратэгічнага стрымлівання. Беларускі лідар звярнуўся да народаў блізкага і далёкага замежжа з заклікам спыніць звар'яцелых палітыканаў, не даць ім шанцу ператварыць усё жывое на планеце ў попел. Становішча напальвае пашырэнне ваенных блокаў і нарошчванне патэнцыялу НАТА ў нашым рэгіёне. У сувязі з гэмым усе дзеянні Беларусі - выключна ў рэчышчы абароны. Нікому не пагражаем, але рыхтуемся нанесці непрымальны ўдар у адказ на патэнцыяльную агрэсію! Нягледзячы на свята, наш Прэзідэнт у гэты вечар гаварыў на злобу дня. Галоўнае - у рэпартажы Наталлі Брэвус (падрабязнасці ў відэа).