Лік беспрацоўных у свеце вырасце да 207 млн у 2022 годзе

18 января 2022
Пандэмія каранавіруса пацягнула за сабой глабальнае беспрацоўе на планеце. Несуцяшальны прагноз на 2022 год   зрабіла Міжнародная арганізацыя працы. Паводле даных апублікаванай справаздачы, колькасць беспрацоўных у свеце сёлета   ўзрасце да 207 мільёнаў. (Гэта на 21 мільён больш, чым да пачатку пандэміі). Пры гэтым на аднаўленне рынку працы   па меншай меры да 2023-га разлічваць не прыйдзецца. Эксперты таксама адзначылі, што крызіс мацней адбіўся на занятасці жанчын, чым мужчын.