Аляксандр Лукашэнка ў душэўнай атмасферы пагутарыў з прадстаўнікамі культуры і мастацтва

6 марта 2017

Творчыя дасягненні неабходна больш папулярызаваць. Такую думку сёння выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

У сценах Вялікага тэатра Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з выставай творчых работ намінантаў на суісканне Дзяржпрэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2016 года. Нагадаем, на мінулым тыдні ў цэнтры ўвагі былі прэтэндэнты на высокае званне ў галіне навукі і тэхнікі. Тады Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць аб'ектыўнага і сумленнага выбару лепшых работ. І сёння ў Вялікім тэатры гутарка аб важнасці папулярызацыі дасягненняў у сферы нацыянальнага мастацтва і культуры прадоўжылася падчас знаёмства Прэзідэнта з работамі намінантаў. Размова Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі культуры і мастацтва прайшла ў душэўнай атмасферы. На суісканне Дзяржпрэміі ў галіне літаратуры і мастацтва вылучана 8 работ. Прэзідэнт з цікавасцю азнаёміўся з кожным праектам. У прыватнасці, вылучаны творчы калектыў Вялікага тэатра за пастаноўку опернага спектакля "Сівая легенда". Сярод намінантаў кампазітар Уладзімір Кандрусевіч, аўтар музыкі да пастаноўкі "Соф'я Гальшанская". А таксама калектыў Белдзяржфілармоніі, вядомыя скульптары, пісьменнікі і мастакі Беларусі.

Ужо пасля размовы з намінантамі на сцэне Вялікага прайшоў канцэрт-прэзентацыя. Сярод гледачоў быў і Прэзідэнт. Выступіць змаглі ўсе, хто прэтэндуе на высокае званне. Праграма ўключае музычныя нумары з твораў, аўтары і выканаўцы якіх вылучаны на Дзяржпрэмію ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, знойдзецца магчымасць заахвоціць кожнага суіскальніка Дзяржпрэміі. Усе падрабязнасці сёння вечарам у рэпартажы "Панарамы".