Выратаваць завод "Мотавела" можа толькі тэрміновае ўмяшанне дзяржавы

16 июня 2015

Гэта агучыў сёння кіраўнік дзяржкантролю Леанід Анфімаў. Праца будзе праведзеная маштабная - неабходна вызначыцца з кірункамі ў мадэрнізацыі, якія дапамогуць аднавіць былую сілу брэндаў "Аист" і "Минск". А пакуль гэта стратная вытворчасць, страчаныя рынкі збыту і даўгі перад крэдыторамі - такая спадчына  дасталася ад былога кіраўніцтва. Нагадаем, гучны карупцыйны скандал разыграўся на мінулым тыдні, калі стала вядома аб затрыманні ўладальніка "Мотавела" і некаторых службовых асоб прадпрыемства. Аб стратэгіі выратавання беларускага брэнда - у рэпартажы Аляксандра Смірнова (відэа).