У Італіі знойдзена карціна Густава Клімта

11 декабря 2019
У Італіі знойдзена работа знакамітага аўстрыйскага мастака Густава Клімта "Партрэт жанчыны". Карціна з 1997 года лічылася выкрадзенай. Якое ж было здзіўленне грамадскасці, калі высветлілася, што ўсе 22 гады твор не пакідаў сцен галерэі сучаснага мастацтва ў горадзе П’ячэнцэ. Палатно было схавана ў чорны мяшок і захоўвалася ў нішы паміж знешнімі сценамі. Прастора была накрытая густым плюшчом,  выявіць яе ўдалося толькі падчас стрыжкі раслін. Зараз эксперты ацэньваюць сапраўднасць карціны.