УНС стаў першай пляцоўкай у краіне, дзе адкрыта гаварылі пра рэальную геапалітычную сітуацыю вакол Беларусі

25 апреля 2024

Такія ваенныя пытанні ніколі не абмяркоўваліся публічна. УНС стаў першай пляцоўкай у краіне, дзе адкрыта гаварылі пра рэальную геапалітычную сітуацыю вакол Беларусі. З прыкладамі, звесткамі КДБ, Савета бяспекі і Мінабароны. Гэта было не самае лёгкае абмеркаванне. Але па выніку дэлегаты прынялі абодва дакументы: Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну, дзе прапісаны стратэгічныя рашэнні, якія будуць уплываць на дзеянні ўсіх у краіне пры любых сітуацыях (ад узброенага да ядзернага канфлікту).

Гэта рэаліі сённяшняга дня. Свет уваходзіць у глабальны канфлікт. Амерыка супрацьстаіць Кітаю і Расіі. Еўропа ў якасці саюзнікаў выбрана часова. Вашынгтону ў прынцыпе не патрэбны сапернікі, але ваяваць з усімі і адразу занадта складана. Таму ёсць стратэгія: сутыкнуць славянскія народы, а далей разбірацца ў Ціхім акіяне з Кітаем сам-насам.

Беларусь ужо праходзіла такія войны і ведае, колькі каштуе ў іх увязвацца. Цана катастрафічная - мільёны чалавечых жыццяў. Таму калі Мінск не слухаюць з заклікамі аб міры, у нашых жа інтарэсах быць гатовымі да любых паваротаў. Абарончая пазіцыя таксама патрабуе разумення свайго народа.

Менавіта пра гэта другі дзень УНС. Матэрыял Кацярыны Круталевіч (відэа).