Аляксандр Лукашэнка наведае Расію з афіцыйным візітам

14 декабря 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведае Расію з афіцыйным візітам па запрашэнні Прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. 

Заўтра, як плануецца, кіраўнікі дзвюх дзяржаў правядуць перамовы па шырокім спектры актуальных пытанняў расійска-беларускіх адносін. Абмяркуюць і міжнародны парадак дня. Асаблівая ўвага будзе нададзена далейшаму паглыбленню эканамічнай інтэграцыі на еўразійскай прасторы, а таксама мерам па нарошчванні гандлёва-інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы.