Форум інавацыйных ідэй прайшоў на базе дзіцячага аздараўленчага лагера "Зубраня"

17 августа 2019

Свежы погляд на глабальныя пытанні. Паўтары сотні ініцыятыўных падлеткаў з усёй Беларусі сёння шукалі нестандартныя рашэнні для развіцця нашай краіны. Форум інавацыйных ідэй прайшоў на базе дзіцячага аздараўленчага лагера "Зубраня". Сямнаццаць каманд прэзентавалі свае праекты: экалагічныя, адукацыйныя, звязаныя з гендарнымі пытаннямі і здаровым ладам жыцця. Сярод іх - школьнае тэлевізійнае ток-шоу па экалогіі, прававыя ўрокі для дзяцей, мабільны дадатак па фінансах і анлайн-экасцежка. 

Акрамя форуму, на Нарачанскім беразе прайшоў і круглы стол з моладзевымі пасламі Мэт устойлівага развіцця. Арганізавалі і разнастайныя адукацыйныя праекты для юных удзельнікаў.