Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна

20 января 2017

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і ўвесь дружалюбны народ Кітая з 25-ай гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

"За чвэрць стагоддзя пройдзены значны шлях у станаўленні і развіцці беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння, заснаванага на прынцыпах роўнасці і павагі інтарэсаў адно аднаго, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мы ганарымся, што ў Беларусі і Кітая склаліся сапраўды саюзніцкія адносіны. Дасягнуты беспрэцэндэнтна высокі ўзровень давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дыялог паміж Беларуссю і КНР будзе і надалей паглыбляцца і ахопліваць усё новыя сферы.

"Вялікія перспектывы мы бачым ва ўзмацненні інвестыцыйнага складальніка, актывізацыі прамых сувязяў паміж рэгіёнамі. Беларусь будзе і далей прыкладаць усе намаганні па эфектыўнай рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях", будаўніцтве Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" як апорнага пункту і жамчужыны эканамічнага пояса "Шаўковага шляху", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт перакананы, што юбілейны год адзначыцца плённым развіццём двухбаковых адносін, інтэнсіўным культурным абменам, новымі кантактамі, ідэямі і кірункамі ўзаемадзеяння.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін таксама ад імя кітайскага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку і беларускі народ з 25-годдзем устанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін.

У віншаванні гаворыцца, што сяброўства паміж кітайскім і беларускім народамі мае доўгую гісторыю. Зараз кітайска-беларускія адносіны характарызуюцца ўстойлівым развіццём, узровень двухбаковага супрацоўніцтва бесперапынна павышаецца.

"Палітычнае ўзаемадавер'е з'яўляецца трывалым, мы аказваем адно аднаму цвёрдую падтрымку па важных пытаннях, што датычацца інтарэсаў нашых краін, - адзначыў Старшыня КНР. - На фоне сумеснага будаўніцтва "Аднаго пояса - аднаго шляху" прагматычнае супрацоўніцтва ў розных галінах з'яўляецца прадуктыўным. Абодва бакі падтрымліваюць цесныя кантакты і ўзаемадзеянне па міжнародных пытаннях".

Сі Цзіньпін лічыць, што кітайска-беларускія адносіны служаць узорам міждзяржаўных адносін і выконваюць важную ролю ў садзейнічанні рэгіянальнай і міжнароднай стабільнасці і міру.