Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім "Дынама"

16 мая 2018

Легендарны аргенцінец стаў старшынёй праўлення беларускага футбольнага клуба. У сваім Instagram Дыега Марадона напісаў, што будзе кіраўніком і дзякуе за давер. Цытата - "Гэта для мяне дасягненне". Інфармацыя з'явілася і ў Twitter брэсцкага "Дынама". Аргенцінец падпісаў кантракт на тры гады. Марадона будзе займацца пытаннямі стратэгічнага развіцця клуба, а таксама ўзаемадзейнічаць з яго структурнымі падраздзяленнямі, уключаючы дзіцячую акадэмію "Дынама-Брэст". Аргенцінец прыступіць да сваіх паўнамоцтваў адразу пасля заканчэння чэмпіянату свету ў Расіі.