Мартэн Фуркад - пераможца мужчынскай індывідуальнай гонкі на этапе Кубка свету па біятлоне

6 декабря 2018

Француз Мартэн Фуркад - пераможца мужчынскай індывідуальнай гонкі на этапе Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы. Лепшы з беларусаў - Уладзімір Чапелін - на 43-ім месцы з чатырма промахамі. Столькі ж недакладных стрэлаў, але толькі 63-ья пазіцыя ў Рамана Ялётнава, Максім Варабей з трыма асечкамі 66-ы, а самым дакладным быў Антон Смольскі - два промахі і 55-ае месца. Заўтра ў праграме ў мужчын спрынт на 10 кіламетраў.