Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю часопісу Туркменистан

7 октября 2014
Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат стане сімвалам беларуска-туркменскіх адносінаў. Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару часопіса Туркменистан Міхаілу Пераплесніну. Завод будуюць беларускія спецыялісты на паўднёвым усходзе Туркменістана - на адным з найбагацейшых радовішчаў калійных соляў. Старт гэтаму праекту Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў асабіста ў 2009 годзе. Падчас афіцыйнага візіту ў Туркменістан у будучы падмурак калійнага рудніка лідары дзвюх дзяржаў заклалі капсулу. Кошт кантракта на будаўніцтва камбіната пад ключ - мільярд долараў. Першую партыю руды прадпрыемства плануе атрымаць у сярэдзіне 2016 года.

Поўная версія інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі заўтра будзе размешчаная і на сайце туркменскага ўрада, у часопісе МЗС Внешняя политика и дипломатия Туркменистана, а таксама на партале дзяржаўнай інфармацыйнай службы (аналаг агенцтва БелТА).