Медыкі змагаюцца за жыцці дзяцей, якія пацярпелі ў ДТЗ у Камянецкім раёне

14 мая 2018

Усе яны ў рэанімацыі Брэсцкай абласной бальніцы. Два падлеткі ў цяжкім стане, чацвёра - сярэдняй ступені цяжкасці. Аднаго з пацыентаў учора прааперыравалі, ён падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Да дзяцей прыехалі бацькі. Вядома, што 26 школьнікаў вярталася з Польшчы ў Сумскую вобласць Украіны. Паездка была турыстычнай, арганізаваная на чатырох мікрааўтобусах, але адзін з іх трапіў у аварыю: урэзаўся ў спадарожны трактар. Вадзіцелі не пацярпелі, з імі працуюць следчыя.

Паводле версіі следства, вадзіцель мікрааўтобуса, які ўрэзаўся ў пагрузчык, не заўважыў спадарожны трактар. Гэта грамадзянін Украіны 1976 года нараджэння. Ён затрыманы. Тры іншыя маршруткі, якія везлі школьнікаў, абагналі гэты ж пагрузчык без здарэнняў.