Расавіяцыя забараніла Egypt Air выконваць палёты па маршруце Каір - Масква

13 ноября 2015

Расавіяцыя забараніла егіпецкай авіякампаніі Egypt Air з 14 лістапада выконваць палёты па маршруце Каір - Масква. Інфармацыю пацвярджаюць у аэрапорце Дамадзедава. Адзначаецца, што забарона ўведзена з-за адсутнасці ў егіпецкай кампаніі праграмы авіябяспекі.

Нагадаем, у адпаведнасці з пагадненнем аб паветраных зносінах, гэта авіякампанія выконвала да 10 рэйсаў у Маскву штотыдзень, сёння яна лятае тры разы на тыдзень.

Тым часам абломкі расійскага А321 будуць перавезены з месца крушэння ў аэрапорт Каіра на працягу двух дзён, паведамляе Мінавіяцыі Егіпта.

У выпадку неабходнасці эксперты правядуць дадатковы аналіз матэрыялаў. Апошнія сем секунд запісу бартавога самапісца, а менавіта старонні шум, адправяць у адну з дзяржаў - вытворцаў самалёта, каб прааналізаваць гук з дапамогай спецыяльнага абсталявання. І сёння амерыканскі тэлеканал FoxNews са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміў, што на борце расійскага аэробуса ў Егіпце спрацаваў таймер-актыватар. Яго, нібыта, усталявалі на дзве гадзіны. Бомбу, паводле адной версіі, заклалі ў паліўнай сістэме самалёта або побач з ёй тыя, хто абслугоўваў лайнер перад вылетам. Нагадаем, аэробус кампаніі "Кагалымавія" пацярпеў крушэнне 31 кастрычніка на Сінаі. Загінулі 224 чалавекі. І сёння да высвятлення акалічнасцяў крушэння забарону на палёты ў Егіпет увёў Казахстан.