А.Лукашэнка: Беларускія лесаводы ў сваёй шматгадовай дзейнасці дабіліся ўражальных вынікаў.

18 сентября 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з прафесійным святам працаўнікам лясной галіны Беларусі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў сваёй шматгадовай дзейнасці беларускія лесаводы дабіліся ўражальных вынікаў. "Дзякуючы рупліваму гаспадаранню, метадычнай працы па аднаўленні лясных масіваў, іх плошча з года ў год павялічваецца. Павышаецца якасць драўніны, становіцца больш разнастайным жывёльны і раслінны свет нашага края, ствараюцца новыя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы і мадэрнізуюцца тыя, што дзейнічаюць", - адзначаецца ў віншаванні.