У цэнтры Мінска на ўсю моц гучаць грыгарыянскія распевы

8 марта 2016

А гэтымі хвілінамі на сталічнай пляцоўцы ў цэнтры Мінска на ўсю моц гучаць грыгарыянскія распевы. Развітальны канцэрт групы "Грыгарыян" у Міжнародны жаночы дзень сабраў некалькі тысяч гледачоў. Артысты прывезлі з сабою маляўнічае і высокатэхнічнае шоу, якое заўсёды вызначаецца асаблівай эфектнасцю. Калектыў прыехаў да нас напярэдадні пасля краін Прыбалтыкі. У сэт-лісце 26 не толькі ўпадабаных кампазіцыі, але і навінкі з апошняга альбома, якія ўжо на слыху. Група сярэднявечных манахаў выконвае папулярныя поп- і рок-хіты. У іх кавер-спісе такія выканаўцы, як Мадонна, "Бітлз", "Металіка", "Абба" і яшчэ дзясяткі сусветных вакалістаў.

Гэтым разам калектыў прывёз адметнасць. Контртэнар Наргіз мае ўнікальны голас, які дазваляе выконваць мужчынскія і жаночыя партыі, у Мінску артыст упершыню. Пасля выступлення ў сталіцы "Грыгарыян" адправяцца ў Расію і Польшчу, пасля чаго дадуць дзясяткі канцэртаў у роднай Германіі.