Арына Сабаленка пачынае матч другога круга турніру ў Істбарне

26 июня 2018

Праз лічаныя хвіліны Арына Сабаленка пачне матч другога круга турніру ў Істбарне. Беларуская тэнісістка спрабуе прабіцца ў 1/8 фіналу ў паядынку з Юліяй Гёргес з Германіі. Спартсменкі ўжо выйшлі на корт і зараз пачнуць размінацца. Карцінку мы атрымліваем у прамым эфіры з Вялікабрытаніі. Трансляцыя матча ўжо ідзе на тэлеканале "Беларусь 5". У рэйтынгу WTA немка на 13-ым радку, а за Арынай 45-ая пазіцыя. Дзяўчаты раней не сустракаліся.